top of page

Аб рэсурсе

Краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага. Кнігі  пісьменнікаў–землякоў вельмі запатрабаваныя і заўсёды знаходзяць жывы водгук сярод нашых чытачоў. Яны прывіваюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю, дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём, пашыраюць і ўзбагачаюць веды аб родных месцах.

Выйсці на новы ўзровень у абслугоўванні карыстальнікаў, даць магчымасць дакрануцца да паэзіі малой радзімы – у гэтым мэта краязаўчага электроннага рэсурса “Я вас люблю, я вас любіла людзі…”, створанага аддзелам аслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага. Дадзены электронны рэсурс прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Святланы Міхайлаўны Басуматравай, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Рэсурс створаны на аснове дакументаў і матэрыялаў, сабраных у фондзе цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М.Горкага. Біябібліяграфічныя звесткі, электронныя копіі дакументаў дапамогуць карыстальнікам самастойна знайсці патрэбную інфармацыю аб нашай знакамітай зямлячцы. Краязнаўчы электронны рэсурс складаецца з наступных раздзелаў: “Звесткі пра аўтара”, “Літаратурная спадчына”, “Літаратура аб жыцці і творчасці”, “Фота”, “Відэа”. Раздзелы падзяляюцца на асобныя падраздзелы, спісы літаратуры складзены ў храналогіі выхаду выданняў. У будучым плануецца сістэматычнае папаўненне і ўдасканальванне электроннага рэсурса.

bottom of page